Наша апытанне

Оцените мой сайт
Всего ответов: 149

Статыстыка


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Каляндар

«  Март 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архіў запісаў





Вторник, 19.03.2024, 10:17
Вітаю Вас Гость | RSS
Фразеалагічны слоўнік школьніка
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Асобы


Аляксандар Уласаў

Aляксандар Уласаў — вельмi яскравая ды калярытная постаць у гiсторыi беларускага нацыянальнавызваленчага руху. Вонкава ён, мусiць, як нiхто з нашых адраджэнцаў, якiх дзейнась распачалася на самым пачатку ХХ ст., кiдаўся ў вочы сваёй iмпазантнасьцю. Высокi, магутны, у маладыя гады насiў модна падкручаныя вусы. У сталых гадох распаўнеў. Гаварыў гучным басам: цiха ён проста ня мог гаварыць. А калi клiкаў некага, дык голас ягоны чуўся далёка. Любiў пасьмяяцца, пажартаваць, меў глыбокае пачуцьце гумару й ня трацiў яго нават у самых цяжкiх сытуацыях. Нарадзiўся Аляксандар Уласаў 16 жнiўня 1874 г. у вялiкай сям’i начальнiка пошты, у Вялейцы. Ягоны бацька, Мiкiта Ўласаў, купiў фальварак Мiгаўка каля Радашкавiчаў, куды высылаў на лета сваю сям’ю. Па некаторым часе яго накiравалi працаваць у Вiльню, дзе Аляксандар пачаў вучыцца. Пазьней ён перайшоў у духоўную сэмiнарыю ў Пiнску, ды ўрэшце закончыў сярэднюю адукацыю ў Менску. У 1899 г. паступiў у Рыскi палiтэхнiчны iнстытут. Быў ён, паводле сьведчаньня Веры Нiжанкоўскай, "здольны, але лянiвы”, i належыў да г. зв. "вечных студэнтаў”. Iнстытут так i ня закончыў. Яшчэ ў студэнцкiя часы захапiўся рэвалюцыйным рухам й браў рупны ўдзел у дэманстрацыях студэнтаў i рабочых. (Наогул, у сваiх успамiнах Вера Нiжанкоўская часта гаворыць пра дзiўнае спалучэньне ў характары "дзядзькi Сашы” флегматычнасьцi й энэргii).



брашура "Аляксандр Уласаў" - pdf



Уласаў і Тарашкевіч

Першая беларуская легальная газэта "Наша Ніва” нарадзілася ў верасьні 1906 г. А першая беларуская граматыка пабачыла сьвет толькі праз дванаццаць гадоў — у 1918-м. А здавалася б, усё павінна быць наадварот: спачатку мусіла нарадзіцца граматыка, а пасьля — распачацца выдавецкая дзейнасьць.

Але беларуская выдавецкая практыка пачалася без граматыкі. Выдаўцы, пісьменьнікі ня ведалі, як і чаго трымацца. Наставала пара адчыняць беларускія школы, але як, калі няма элемэнтарнага падручніка роднае мовы? За стварэньне граматыкі ўзяўся беларускі юнак з-пад Вільні Браніслаў Тарашкевіч, студэнт-філёляг Петраградзкага ўнівэрсытэту. Сярод тых, хто спадзяваўся на яго, цікавіўся ягонай працай, быў і рэдактар "Нашай Нівы” Аляксандар Уласаў. Кажуць, увосень 1917 г., калі рукапіс "Беларускай граматыкі для школ” быў гатовы, Тарашкевіч прынёс яго Ўласаву і той нараіў, каб на вокладцы і тытульным аркушы граматыкі побач зь імем аўтара значыўся Тарашкевічаў тытул — кандыдат філялёгіі Петраградзкага ўнівэрсытэту. Хай ведаюць усе незычліўцы беларушчыны, што граматыка напісаная не якім-небудзь дылетантам, самавукам, а чалавекам, якому навуковае званьне надаў адзін з найлепшых расейскіх унівэрсытэтаў.

Сымпатызуючы Тарашкевічу — маладому навукоўцу, грамадзкаму і палітычнаму дзеячу, Уласаў ніколі ня думаў, што іхныя стасункі скрыжуюцца яшчэ і на сваяцкіх шляхах. Гэта здарылася ў 1922 г. у ягонай Мігаўцы. Да Ўласава завітала пляменьніца Вера Сьнітка, дачка вядомага беларускага археоляга і гісторыка з блізкага ад Радашкавічаў Кальсбэргу. Гэтай жа парой прыехаў у Мігаўку і Браніслаў Тарашкевіч.

Пра іхную стрэчу распавядае сама Вера Сьнітка.

"…У 1922 г. я з мамай вярнулася з Украіны, з Глухава, куды мы былі выгнаны першай сусьветнай вайной. Наш пад Радашкавічамі маёнтак Кальбэрг паводле дамовы 1921 г., падпісанай у Рызе, апынуўся пад Саветамі, а Мігаўка — пад Польшчаю. У свой Кальсбэрг мы не змаглі трапіць, таму працяглы час жылі ў Мігаўцы, пакуль мама не асталявалася ў Радашкавічах. От адной такой парой Бронік зь якімсь сваім клопатам і завітаў у Мігаўку. А тут і я. Мне быў дваццаць адзін год. Самая нявеста. Броніку троху болей. Мне ён спадабаўся больш за ўсіх. Разумны, рухавы, спрытны, высокі, гжэчны, рашуча напорысты. Ну і я маладая была нішто. Тады мы зь ім пазнаёміліся. Знаёмства перайшло ў шлюб. Гэтак я зь Веры Сьніткі сталася Верай Тарашкевіч. Нас парадніла Мігаўка. Дзядзьку Сашу дужа падабалася мець за сваяка такога беларуса. Ён усё жартаваў, што ягоная Мігаўка цягам часу станецца другою Вільняю. Зь дзядзькам у Броніка было шмат супольных клопатаў. Якраз гэтаю парою абодва апекаваліся беларускімі гімназіямі: Тарас у Вільні, дзядзька Саша ў Радашкавічах. То было ім пра што пагаварыць, пагаманіць. У Мігаўцы на сядзібе дзядзькі Ўласава была невялічкая спартовая пляцоўка з рознымі там турнікамі, бумамі, брусамі для раўнавагі. Дзядзька Ўласаў культаваў фізкультуру і спорт, цікавіўся ўсім гэтым і сам патроху займаўся гімнастыкай, лічыў, што спорт — гэта здароўе. Ён і Броніка далучыў. От на адным такім брусе з кольцамі я і прысьпела Броніка. Практыкаваньне было нескладанае. Неяк трэба прыладзіцца і прашмыгнуць праз тыя кольцы. Але нікому гэта не ўдавалася: кольцы круціліся, сьлізгалі. А Бронік змог. Гэта вельмі мяне ўсьцешыла. Пасьля мы з Бронікам часта бывалі яшчэ ў Мігаўцы. Бронік і дзядзька Ўласаў жа былі сэнатарамі, пасламі Беларускага пасольскага клюбу. Яны часта бачыліся і ў Вільні. Затым Броніка пачалі цягаць па судах. Дзядзька Ўласаў перажываў, хваляваўся, як мог, бараніў Броніка, угаворваў яго менш гарачыцца, быць больш дыпляматычным. Але дзе там! Броніка цяжка было спыніць. Ён за праўду — беларускую праўду — ішоў на злом галавы”.

Уласаву было прыемна, што праз сваю пляменьніцу ён парадніўся з Тарашкевічам. Неяк у сваяцтве было спарней цягнуць нялёгкі беларускі воз. Але спынілі іх на паўдарозе бальшавікі, камісары, палічыўшы "сацыяльна небясьпечнымі элемэнтамі”. І дзіўна сёньня чуць, як іхныя нашчадкі рвуць на грудзёх кашулю і крычаць: "Не было Курапатаў!” Але дзе ж тады дзеўся Тарашкевіч, які падараваў свайму народу граматыку? Дзе Аляксандар Уласаў і шмат-шмат іншых іхных паплечнікаў ды аднадумцаў?

Уладзімер Содаль





Copyright MyCorp © 2024